Дзяржтамнагляд прыняў удзел у нарадзе, арганізаванай Міністэрствам энергетыкі
19 лютага 2024 г. у Міністэрстве энергетыкі адбылася пагаджальная нарада па праекце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб пункце захоўвання (захавання) радыеактыўных адходаў».
Распрацоўка дакумента вядзецца з мэтай далейшага развіцця нарматыўна-прававой базы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у прыватнасці, у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.
Праект Указа вызначае парадак і асаблівасці правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў, неабходных для размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю пункта захавання радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне забеспячэння бяспекі на ўсіх стадыях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь шляхам стварэння сістэмы доўгачасовага захоўвання і (або) захавання радыеактыўных адходаў.