На сайт МНС

Работнікі Дзяржатамнагляду і НТЦ ЯРБ прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі

72
У Інстытуце ядзерных праблем БДУ 26 лістапада 2025 года прайшла I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Ядзерныя веды ў XXI стагоддзі".

Форум сабраў вучоных і спецыялістаў у галіне ядзернай фізікі і энергетыкі, выкладчыкаў ВНУ і работнікаў АЭС з Беларусі і Расіі.

Мерапрыемства было прысвечана абмеркаванню актуальных пытанняў менеджменту ядзерных ведаў, а таксама агляду найноўшых дасягненняў ва ўсіх галінах кіравання ядзернымі ведамі, лічбавых інструментаў і тэхналогій для шырокага выкарыстання ў ядзернай галіне, а таксама радыяцыйных тэхналогій.

Арганізатары вызначылі мэтай канферэнцыі – стварэнне ўмоў для плённага абмену вопытам і кампетэнцыямі сярод прафесіяналаў, якія займаюцца кіраваннем ядзернымі ведамі, і адначасова прадастаўленне спецыялістам у галіне ядзернай фізікі, ядзерных і радыяцыйных тэхналогій магчымасці знайсці сваё месца ў кантэксце кіравання гэтымі ведамі.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі таксама і прадстаўнікі Дзяржатамнагляду і дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установы "Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы".

Наталля Гурновіч прадставіла даклад "Кіраванне відавочнымі ядзернымі ведамі: аснова для эфектыўнага рэгулявання ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі". Таццяна Басенка выступіла з прэзентацыяй на тэму: «Інвестыцыі ў веды – уклад у бяспеку: сучасная парадыгма навучання і развіцця кадравага патэнцыялу Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», а Паліна Лесяк распавяла аб фармаванні нацыянальнай сістэмы ядзерных ведаў, інтэграцыі досведу які рэгулюxчага органа і інструментах практычнай рэалізацыі.

Дырэктар НТЦ ЯРБ Алег Любачка і навуковы супрацоўнік гэтай установы Арцём Буторын праінфармавалі ўдзельнікаў канферэнцыі аб праблематыцы класіфікацыі ядзерных ведаў у сістэме іх менеджменту.

Канферэнцыя стала важнай платформай для абмену ведамі і ідэямі. Яе ўдзельнікі выказалі ўпэўненасць, што правядзенне такіх форумаў будзе садзейнічаць развіццю навуковага патэнцыялу і ўмацаванню сувязей паміж спецыялістамі ядзернай галіны розных краін.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть