На сайт МНС

На Беларускай АЭС пройдзе планавая інспекцыя МАГАТЭ

64
Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі прымае чарговую планавую інспекцыю МАГАТЭ.

9 – 10 снежня 2025 г. інспектары МАГАТЭ правядуць інспекцыю ў ДП "Беларуская АЭС", у рамках якіх запланавана правядзенне фізічнай інвентарызацыі ядзернага матэрыялу, тэхнічнае абслугоўванне сістэм па захаванні і назіранні МАГАТЭ, праверка вядзення справаздачнай дакументацыі.
Даведачна:
Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і МАГАТЭ аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі было заключана 14 красавіка 1995 года. У нашай краіне кампетэнтным органам дзяржаўнай сістэмы гарантый вызначана Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у асобе Дзяржатамнагляду, на які ўскладаецца, у тым ліку, забеспячэнне правядзення і суправаджэнне інспекцый МАГАТЭ.
Гарантыі МАГАТЭ з'яўляюцца неад'емным складальнікам міжнароднай сістэмы бяспекі і ўяўляюць сабой комплекс тэхнічных мер, якія прымяняюцца адносна ядзерных установак і ядзернага матэрыялу, якія выкарыстоўваюцца дзяржавамі.

МАГАТЭ імкнецца незалежна праверыць выкананне прававога абавязацельства дзяржавы, якое заключаецца ў тым, што ядзерныя ўстаноўкі не выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, а ядзерны матэрыял не пераведзены з мірнага выкарыстання на вытворчасць ядзернай зброі або іншых ядзерных выбуховых прыстасаванняў. Дзяржавы згаджаюцца з прымяненнем гэтых мер шляхам заключэння Пагадненняў аб гарантыях.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть