На сайт МНС

Дзяржатамнагляд удзельнічае ў пасяджэннях пад эгідай Камісіі дзяржаў – удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі у мірных мэтах

42
У перыяд 16 – 17 снежня 2025 г. у г. Ташкенце праходзіць пасяджэнне Савета прадстаўнікоў кіруючага ўзроўню органаў рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі дзяржаў-удзельніц СНД і пасяджэнне Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах (Камісія Атам-СНД).

Сёння пад старшынствам начальніка Дзяржатамнагляду Вольгі Лугаўской адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў рэгулюючых органаў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Выканкама СНД, Сакратарыята камісіі Атам-СНД.

У ходзе мерапрыемства разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва, якія датычацца шырокага кола напрамкаў рэгулюючай дзейнасці ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Прадстаўнікамі Дзяржатамнагляду агучаны пытанні, якія датычацца дзейнасці рабочай групы па інфармацыйным абмене і ўзаемадзеянні рэгулюючых органаў пры ўзнікненні ядзерных і радыяцыйных аварый, магчымасці прымянення механізма партнёрскіх праверак па ацэнцы гатоўнасці нацыянальных ядзерных інфраструктур да рэалізацыі ядзерных энергетычных і неэнергетычных праграм і інш.

Пасяджэнне Савета таксама стала пляцоўкай для фармалізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння Дзяржатамнагляду з рэгулюючым органам Казахстана. Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь і Камітэтам атамнага нагляду і кантролю Агенцтва Рэспублікі Казахстан па атамнай энергіі.

17 снежня адбудзецца паседжанне Камісіі Атам-СНД. Яе ўдзельнікі разгледзяць пытанні рэкультывацыі тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню, гарантаванню бяспекі даследчых рэактараў, выкарыстання неэнергетычных ядзерных тэхналогій, правядзення навуковых даследаванняў, падрыхтоўкі кадраў і іншыя.

Даведачна.

Савет прадстаўнікоў кіруючага ўзроўню органаў рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі дзяржаў - удзельніц СНД утвораны ў студзені 2022 года па ініцыятыве Дзяржатамнагляду. Яго задачы - выяўленне агульных праблем у галіне рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, вызначэнне агульнага падыходу да рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, павышэнне эфектыўнасці, якасці і адкрытасці дзейнасці органаў рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Пасяджэнні Савета праводзяцца штогод. Папярэдняе паседжанне адбылося ў снежні 2024 г. у г. Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя).

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть