На сайт МНС

Калегія Дзяржатамнагляду падвяла вынікі працы за 2025 год

11

9 студзеня 2026 г. адбылося паседжанне калегіі Дзяржатамнагляду, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы за 2025 год і пастаноўцы задач на I паўгоддзе 2026 года.

Удзельнікам пасяджэння была прадэманстравана прэзентацыя з аглядам асноўных вынікаў за мінулы год.

З дакладам "Аб выніках службовай дзейнасці ў 2025 годзе" выступіў намеснік начальніка Дэпартамента Рыгор Асташка. Ён падрабязна спыніўся на дасягнутых выніках, асабліва адзначыўшы праведзеную работу па ўдасканаленні і развіццю нарматыўнай прававой базы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Тэмай выступлення першага намесніка начальніка Дэпартамента Леаніда Дзедуля сталі пытанні рэгулюючага кантролю ў галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання.

У дакладзе намесніка начальніка Дэпартамента Дзмітрыя Паўлава былі падведзены вынікі працы, што датычыцца абыходжання з радыёактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны.

На заканчэнне пасяджэння начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская падрабязна спынілася на асноўных задачах, якія трэба будзе вырашыць калектыву ў гэтым годзе.

Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння на планы кіраўніцтва краіны па развіццю атамнай галіны ў бліжэйшай перспектыве, у тым ліку  будаўніцтва трэцяга энергаблока Беларускай АЭС, а таксама магчымае пабудаванне другой атамнай электрастанцыі. У сувязі з гэтым спатрэбіцца далейшае развіццё інфраструктуры бяспекі, удасканаленне сістэмы ядзернага права і нарматыўнай прававой базы. Чакаецца з'яўленне новых прэтэндэнтаў на атрыманне ліцэнзій і спецыяльных дазволаў на ажыццяўленне дзейнасці з ядзернымі матэрыяламі і крыніцамі іянізавальнага выпраменьвання, што ў сваю чаргу запатрабуе развіцця сістэмы нагляду. Трэба будзе вырашыць цэлы комплекс задач па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі. Патрабуе актывізацыі праца па навуковым і тэхнічным суправаджэнні рэгулючай дзейнасці.

Таксама ў сваім выступленні начальнік Дэпартамента падкрэсліла, што ў новым годзе пачынаецца работа па рэалізацыі падпраграмы 2 "Радыяцыйная бяспека" новай Дзяржаўнай праграмы "Інфраструктура бяспекі насельніцтва на 2026 – 2030 гады".

Па выніках разгляду парадку дня члены калегіі адзначылі агульную пазітыўную тэндэнцыю па асноўных паказчыках работы, абмяняліся думкамі па абазначаных пытаннях, прыярытэтных напрамках дзейнасці Дзяржатамнагляду і вектарах іх развіцця.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть