У Мінску прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў рэгулюючых органаў ядзернай і радыяцыйнай бяспекі краін СНД і семінар “Рэспубліка Беларусь - ад пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы да запуску першай АЭС”
28 лістапада 2023 года ў Мінску пад старшынствам начальніка Дзяржатамнагляду Вольгі Лугоўскай прайшло трэцяе пасяджэнне Савета прадстаўнікоў кіруючага ўзроўню органаў рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пры Камісіі Атам-СНД. У рамках пасяджэння таксама адбыўся семінар “Рэспубліка Беларусь - ад пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы да запуску першай АЭС”. У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан, Выканаўчага камітэта СНД і Камісіі дзяржаў - удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі Савета прааналізавалі яго дзейнасць у 2023 годзе, прынялі станоўчыя рашэнні аб фарміраванні рабочай групы па ўкараненні ў рэгулюючых органах інтэграванай сістэмы кіравання (ІСК) і аб распрацоўцы дакумента па ўзаемадзеянню рэгулюючых органаў у крызісных сітуацыях, прынялі да ведама інфармацыю аб ходзе распрацоўкі канцэпцыі Мадэльнага Закона СНД “Аб абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі” і дакумента “Комплекс мер па ўдасканаленню культуры бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах”.
У рамках абмеркавання пытання аб фарміраванні рабочай групы па ўкараненні ў рэгулюючых органах ІСК начальнік упраўлення кадравай, ідэалагічнай, інфармацыйна-аналітычнай работы і менеджменту якасці Дзяржатамнагляду Таццяна Басенка пазначыла мэты і задачы рабочай групы, у ліку якіх:
- выпрацоўка уніфікаваных падыходаў па ўкараненні ІСК для рэгулюючых органаў, а таксама іх арганізацый тэхнічнай падтрымкі;
- вызначэнне перспектыўных напрамкаў удасканалення ІСК, павышэння эфектыўнасці, якасці і адкрытасці дзейнасці рэгулюючых органаў і арганізацый іх тэхнічнай падтрымкі;
- распрацоўка канцэпцыі ўкаранення, развіцця і ўдасканалення ІСК на падставе падыходаў МАГАТЭ, назапашанага вопыту рэгулюючых органаў і арганізацый іх тэхнічнай падтрымкі для магчымага прымянення пры ўдасканаленні ІСК;
- абмен досведам/выяўленне асаблівасцяў з улікам гістарычных па ўкараненні ІСК ў адпаведнасці з патрабаваннямі/рэкамендацыямі МАГАТЭ;
- аналіз нацыянальных падыходаў па ўкараненні ІСК.
Установачнае пасяджэнне рабочай групы прапанавана правесці ў 1 квартале 2024 года.
У рамках абмеркавання пытання аб распрацоўцы дакумента па ўзаемадзеянні рэгулюючых органаў у крызісных сітуацыях начальнік упраўлення рэгулявання радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнагляду Вікторыя Антонава абазначыла патрэбнасць у павышэнні эфектыўнасці інфармацыйна-аналітычнай і праграмна-тэхнічнай падтрымкі рэгулюючых органаў пры ажыццяўленні кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі пры ўзнікненні радыяцыйных аварый з улікам наступных патэнцыйных пагроз:
- аварыі на аб'ектах выкарыстання атамнай энергіі, на радыяцыйных аб'ектах;
- транспартныя аварыі, звязаныя з перавозкай ядзерных матэрыялаў і радыеактыўных рэчываў;
- выяўленне безгаспадарных крыніц іянізавальнага выпраменьвання;
- аварыі на аб'ектах выкарыстання атамнай энергіі, размешчаных на сумежных тэрыторыях;
- дыверсіі з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў і інш.
Былі агучаны прапановы на бліжэйшую перспектыву, уключаючы:
- збор прапаноў па напрамках узаемадзеяння ў галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання (у частцы гарманізацыі нарматыўных прававых актаў і крытэрыяў аварыйнага рэагавання, стварэння адзінай платформы інфармацыйнага абмену, тэсціравання каналаў сувязі і праграмных кодаў, правядзення сумесных супрацьаварыйных вучэнняў і трэніровак і інш.);
- стварэнне рабочай групы па прапрацоўцы механізмаў узаемадзеяння;
- аналіз задач і функцый рэгулюючых органаў кожнай з дзяржаў-удзельніц СНД у галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання; вылучэнне напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць;
- распрацоўка дакумента па інфармацыйным абмене і ўзаемадзеянні рэгулюючых органаў у крызісных сітуацыях.
У рамках семінара “Рэспубліка Беларусь - ад пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы да запуску першай АЭС” работнікі Дзяржатамнагляду прадставілі ўдзельнікам інфармацыю аб комплексных і сістэмных мерапрыемствах па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы на працягу 37 гадоў, створанай сістэме кіравання, назапашаным вопыце і экспертных кампетэнцыях і іх выкарыстанні пры стварэнні і развіцці рэгулюючага органа ў вобласці ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, рэгулюючай інфраструктуры і яе асобных элементаў у рамках рэалізацыі першай ядзернай энергетычнай праграмы нашай краіны.
Былі закрануты пытанні арганізацыі сістэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі рэгулюючай дзейнасці ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і радыяцыйнага маніторынгу, развіцця сістэмы аварыйнай гатоўнасці і рэагавання, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны. Прадстаўлены бягучы стан інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь і перспектывы далейшага развіцця з апорай на існуючы вопыт і ўзаемадзеянне з кампетэнтнымі арганізацыямі краіны-пастаўшчыка ядзерных тэхналогій – Расійскай Федэрацыі.
У ходзе семінара ўдзельнікам быў перададзены Агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2022 год. Электронная версія дакумента даступная для загрузкі на Інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду тут.